Літаратура

«тут сканалі ад роспачы кафка, оруэл, хакслі» Новыя вершы найлепшых паэтаў: Наста Кудасава

У новай рэальнасці найлепшыя беларускія творцы змяшчаюць свае новыя творы ў сацыяльных сетках. Сёння мы выбралі для вас новыя вершы Насты Кудасавай.

Фота са старонкі Насты Кудасавай у ФБ.

* * *

прачынайся, вандроўная, бачыш, дзе мы захраслі?!
тут сканалі ад роспачы кафка, оруэл, хакслі.
тут не ведаюць дна і ўсе разам лятуць у прадонне.
тут па міні-армагедоне ў кожным раёне.
прачынайся, псіхея, вандроўніца! пойдзем на шпацыр!
тут любілі маўчаць, таму зараз тут не дакрычацца.
так што пойдзем гуляць, загартуем на вуліцах голас!
хутка прыйдзе зіма, забінтуе ўсіх нас, загоіць…
хутка выпадзе снег — такі белы, такі харошы…
снег мацнейшы і большы за чорных акрэсцінскіх вошай.
снег пасцеле нам шлях, і жыццё распачнецца нанова,
і рассыплюцца турмы, і пасвятлеюць галовы…

* * *

Мы ўсе і так жывём цішэй травы,
напятыя на страха-людных кроснах.
Скрадзі ж мяне адсюль: сярод жывых
больш непрытульна мне, балюча, млосна.
Ты бачыш, я згараю заранёў,
дык адпусці ў зямлю маю — дахаты.
Я толькі між імхоў і каранёў
напраўду пачувалася багатай.
Маўчыш? Ну што ж, давай, маўчы, маўчы…
Заплюшчвай вочы, адмаўляйся, грэбуй,
пакуль мой дом шматаюць крумкачы
сабе на ўцеху, монстру на патрэбу.

* * *

у змроку непрытомных калідораў
як ззяеш ты, ахвярнае ягня!
тут не ўдыхнуць:
туга здушыла горад
і цішыня.
даруй, 
што 
цішыня.
даруй, што я, 
паціснуўшы плячамі,
іду далей у даўкай цішыні.
о, як жа шмат вас — 
тых,
што не змаўчалі, —
гарыць у гэтым вусцішным агні!
а вулей паслухмяны ўсё шчыруе
і дзень, і ноч — 
аж зелена ўваччу…
даруй ім страх.
і подласць іх даруй ім.
і што маўчу.
даруй, што я маўчу.

Каментары

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну1

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстрыйскі палітолаг спрагназаваў, што пачатку вайны Расіі з НАТА можа папярэднічаць паўстанне палякаў у Беларусі. А чаму не бунт рэптылоідаў?10

«Мае аксэсуары прыносяць поспех, упэўненасць у сабе і грошы». Спявачка Галіна Шышкова стала дызайнеркай5

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць6

Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада1

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа13

У гонар беларускага байца назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе1

Буданаў пра пагрозу наступу РФ з поўначы: Катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца2

Заўтра ў Беларусі будзе да +35°С, але ў Мінску «ўсяго» +30°С3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну1

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Галоўнае
Усе навіны →