The Insider: Збіты на беларуска-ўкраінскай мяжы беспілотнік — не ўкраінскі, а расійскі
Вядомае сваімі расследаваннямі выданне The Insider сцвярджае, што на беларуска-ўкраінскай мяжы збілі не ўкраінскі Spectator M1, а расійскі «Арлан». Бо паказаны па беларускім тэлебачанні беспілотнік падобны менавіта на расійскі.
The Insider піша:
«Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма, адмаўляючы запуск беспілотніка ўкраінскімі сілавікамі, заўважыў: «Наколькі вядома, гаворка ідзе пра беспілотнік «Арлан», якія ёсць толькі на ўзбраенні Расіі і Беларусі».
Пасол не зусім дакладны: «Арланы» пастаўляюцца таксама ў Казахстан, Кыргызстан, М'янму і Узбекістан. Але пры цяперашнім стане расійска-ўкраінскіх адносін сапраўды было б вельмі дзіўна, калі б Украіна купляла выведвальныя дроны ў Расіі.
Беларускія вайскоўцы сцвярджаюць, што збілі не «Арлан», а Spectator M1 украінскай вытворчасці. Але формай галаўной часткі прадэманстраваны беларускім бокам робат падобны менавіта на «Арлан».
Акрамя таго, крылы Spectator забяспечаныя аэрадынамічнымі законцоўкамі-вінглетамі, чаго няма ў «Арлана».
Каментары