Здароўе

Лакдаўны, у адрозненне ад абавязковага нашэння масак, не дапамагаюць знізіць смяротнасць ад кавіду — новае даследаванне ўніверсітэта Хопкінса

Праца ўніверсітэта Джона Хопкінса сведчыць, што лакдаўны істотна знізілі колькасць выпадкаў кавіду, але смяротнасць упала нязначна — толькі на 0,2%. А вось закрыццё рэстаранаў і абавязковае нашэнне масак сапраўды дапамаглі знізіць смяротнасць.

Фота depositphotos.com.

Згодна з новым даследаваннем універсітэта Джона Хопкінса, лакдаўны ва ўсім свеце падчас пандэміі знізілі смяротнасць ад кавіду ўсяго на 0,2%. Такім чынам, яны не праявілі сябе як эфектыўны спосаб зменшыць смяротнасць падчас пандэміі, піша nationalpost.com.

Важна, што ў гэтым даследаванні навукоўцы вывучалі ўплыў лакдаўна выключна на паказчыкі смяротнасці. Яны не даследавалі ўплыў лакдаўна на колькасць хворых ці шпіталізаваных.

Закрыццё навучальных устаноў і межаў, а таксама абмежаванне свабоды сходаў, як і лакдаўны, таксама не мелі значнага ўплыву на смяротнасць. Напрыклад, закрыццё межаў знізіла смяротнасць ад кавіду толькі на 0,1%.

З улікам таго, што лакдаўны маюць і дрэнныя наступствы (напрыклад, для эканомікі), аўтары працы парэкамендавалі адмовіцца ад іх як ад інструмента рэгулявання пандэміі.

Якія ж меры тады аказаліся карыснымі? Навукоўцы ацанілі закрыццё ўстаноў, праца якіх не з’яўляецца жыццёва неабходнай, напрыклад, бараў. Даследчыкі лічаць, што такая мера, магчыма, знізіла смяротнасць ад кавіду на 10%.

Сваю працу навукоўцы заснавалі на аналізе іншых даследаванняў па тэме, у якіх таксама былі цікавыя высновы. Так, адна з тых прац сведчыла, што закрыццё рэстаранаў і абавязковае нашэнне масак сапраўды дапамаглі знізіць смяротнасць, але пры гэтым закрыццё спа-цэнтраў не прынесла ніякай карысці.

Згодна з іншай працай, якую вывучылі даследчыкі з універсітэта Хопкінса, поўныя лакдаўны і хуткае закрыццё межаў, магчыма, дапамаглі значна знізіць колькасць выпадкаў кавіду. Аднак гэтыя меры чамусьці не паўплывалі так моцна на смяротнасць.

Каментары

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мігрант на беларуска-польскай мяжы схаваўся за прыбіральняй. Але не ўлічыў адзін нюанс ВІДЭА2

Фанаты распавялі, як змаглі арганізаваць перфоманс на матчы ў Варшаве і як змагаліся з п'янымі правакатарамі

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы14

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА37

«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным23

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд2

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй10

Чаму выбаршчыкі галасавалі за Трампа?4

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →