Праляцеў каля 40 км. Па БТ паказалі сюжэт пра нібыта ўкраінскі шпіён-беспілотнік
Па версіі беларускага боку, беспілотнік узляцеў з Ковельскага раёна Валынскай вобласці Украіны побач з Беларуссю. Яго мэтай было зрабіць фотаздымкі вайсковага палігона «Брэсцкі», дзе расійска-беларускія войскі рыхтуюцца да вучэнняў.
БПЛА, як вынікае з сюжэта, зрабіў 228 фотаздымкаў ‒ здымаў кожныя 15 секунд.
Украінскі бок адмаўляе, што гэта іх беспілотнік. Пад пытаннем, што за мадэль і хто вытворца БПЛА. Па БТ распавялі, што гэта не серыйны Spectator, а нейкі прататып. Чаму для «шпіёнскага» задання была абраная такая мадэль, суразмоўцы БТ не тлумачаць. Як і тое, чаму пра беспілотнік беларускі бок 10 дзён маўчаў.
На ўкраінскім прадпрыемстве «Мерыдыян», якое вырабляе беспілотнікі Spectator, журналістам «Белсата» паведамілі, што паказаных у сюжэце БПЛА прадпрыемства ніколі не выпускала.
Каментары