Здароўе

Хто можа захварэць на «посткавід»? Вось фактары рызыкі

Астма, праблемы з кішэчнікам і аўтаімунныя хваробы. Вось далёка не поўны спіс дыягназаў, што павышаюць рызыку посткавіду — стану, калі сімптомы кавіду доўга не знікаюць пасля выздараўлення ад хваробы.

Фота depositphotos.com.

Пра гэта навукоўцы расказалі ў выніках новых даследаванняў посткавіду. У працах, пра якія ідзе размова, навукоўцы таксама падказваюць магчымыя варыянты лячэння хваробы. Лячэнне можа залежаць ад прычыны хваробы, таму навукоўцы не абяцаюць стварыць адзіны прэпарат супраць посткавіду, піша Wall Street Journal.

У працы, апублікаванай у часопісе Cell, аўтары пералічваюць чатыры фактары. Самы распаўсюджаны з іх — прысутнасць спецыфічных аўтаантыцелаў, якія памылкова атакуюць арганізм у выпадку аўтаімунных хваробаў накшталт ваўчанкі. Такія аўтаантыцелы вучоныя знайшлі ў 60% людзей з посткавідам.

Яшчэ адзін фактар небяспекі — наяўнасць у арганізме рэактывіраванага віруса Эпштэйна-Бара, які выклікае монануклеоз. Гэты вірус знаходзіцца ў арганізме 90% людзей, але ж у большасці з іх ён неактыўны.

Два іншыя фактары — дыягнаставаны ў чалавека дыябет другога тыпу і наяўнасць у яго крыві віруса кавіду. Гэта азначае, што вірус пакінуў лёгкія і распаўсюджваецца ў іншых частках цела. Навукоўцы таксама высветлілі, што некаторыя пацыенты з посткавідам маюць вельмі нізкія ўзроўні картызолу, што выклікае хваробу Адысана, якая праяўляецца стомленасцю і болем у мускулах.

У іншай працы, апублікаванай ў выданні Nature Communications, вучоныя прыводзяць яшчэ пяць фактараў, якія дапамогуць прадказаць, ці пагражае чалавеку посткавід. Самы важны з іх — нізкія ўзроўні ў крыві чалавека двух тыпаў імунаглабулінаў, IgM і IgG3, якія з’яўляюцца тыпамі антыцелаў.

Іншыя фактары ўключаюць у сябе паважны ўзрост, наяўнасць астмы, а таксама асабліва цяжкае працяканне вострай стадыі кавіду: вельмі высокая тэмпература, працяглая стомленасць, моцны кашаль, цяжкасці з дыханнем і праблемы з страўнікава-кішачным трактам.

Чытайце таксама:

Кавід можа справакаваць развіццё цукровага дыябету. Асабліва рызыкуюць дзеці

«Каб не кавід, ён бы жыў і жыў». Беларусы, што страцілі блізкіх падчас пандэміі, расказваюць, як перажылі гэта

Ад пандэміі да эндэміі. Пасля амікрона дзяржавы мяняюць сваю стратэгію адносна кавіду

Чаму рэкордна шмат хворых на кавід у краінах з высокімі ўзроўнямі вакцынацыі

Некаторыя вакцыны ад «амікрона» не абараняюць зусім. Новыя даследаванні

Каментары

Трамп пазваніў Пуціну21

Трамп пазваніў Пуціну

Усе навіны →
Усе навіны

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка26

«Наш робат стаяў за спінай Лукашэнкі на Нацыянальным сходзе». Паспяховы IT-бізнэсмен расказаў, чаму з'ехаў з краіны4

У Магілёве старшыня таварыстваў уласнікаў зрабіў грудзі жонцы і палюбоўніцы за грошы, якія збіралі на капітальны рамонт18

«Смаргонь» застаецца ў вышэйшай лізе

У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»2

Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы4

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся57

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА8

Лукашэнка спадзяецца перазапусціць адносіны з Захадам пры Трампе. Вось што напісаў пра яго блізкі паплечнік Трампа14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пазваніў Пуціну21

Трамп пазваніў Пуціну

Галоўнае
Усе навіны →