Навука і тэхналогіі

Падарожнічаць, закупляцца, сустракацца. Што мы яшчэ будзем рабіць у Метасусвеце?

Візіянеры са свету тэхналогій абяцаюць нам новы захапляльны віртуальны свет пад назвай Метасусвет. Гэта будзе ідэальнае месца, вольнае ад культурных, сацыяльных, эканамічных і палітычных праблем рэальнасці, схованка ад рэальнага свету, сцвярджаюць яны. У гэтым Метасусвеце можна будзе сустракацца з сябрамі, працаваць, хадзіць па крамах, наведваць заняткі, займацца хобі, атрымліваць асалоду ад грамадскіх мерапрыемстваў і многае іншае. Сабралі для вас асноўныя прыклады таго, чым вы зможаце заняцца з Метасусвеце, калі ён будзе распрацаваны.

Агульнапрынятага азначэння Метасусвету не існуе. Але прадугледжваецца, што гэта будзе шырокая сетка 3D-светаў і віртуальных сімуляцый у рэжыме рэальнага часу. Пакуль што ніводны з гэтых віртуальных светаў ад розных кампаній сам па сабе не ёсць паўнавартасным Метасусветам — гэта, хутчэй, толькі першыя спробы стварэння.

Паехаць у любое месца, у любую эпоху

Метасусвет будзе мець копіі рэальных выдатных мясцін, як сучасных, так і тых, што існавалі раней. Усе яны будуць прадстаўлены ў рэалістычным трохмерным фармаце. Такія віртуальныя месцы зможа наведваць бясконцая колькасць карыстальнікаў адначасова.

Напрыклад, без усялякай чаргі, з любога пункта свету, можна будзе трапіць у старажытны Полацк ці Вільню, альбо Старажытны Рым. Можна будзе зайсці ў зруйнаваную бальшавікамі Фару Вітаўта, дзе віртуальны гід ці віртуальны ксёндз адкажуць на вашыя пытанні. Вядома, калі нехта возьме на сябе адказнасць у распрацоўцы гэтага сегмента Метасусвету.

У Метасусвеце можна будзе сустрэць гістарычных асоб, якіх ажывіць штучны інтэлект. Напрыклад, Кастуся Каліноўскага. Стваральнікі і візіянеры абяцаюць, што гэта ўсё будзе нашмат больш рэалістычным, чым цяперашнія тэхналогіі віртуальнай рэальнасці ў гульнях. Вы з цяжкасцю зможаце адрозніць віртуальную сустрэчу ад фізічнай.

Наведваць канцэрты і мітынгі

Праз Метасусвет можна будзе глядзець трансляцыі рэальных канцэртаў і спартыўных мерапрыемстваў. Прысутнічаць на іх віртуальна, але ўсё будзе настолькі рэалістычна, што розніцы вы не пабачыце. Паглядзець падзею можна будзе пад любым зручным кутом, адной пстрычкай пальца можна будзе адразу знайсці інфармацыю пра артыстаў і спартоўцаў, за якімі мы назіраем на канцэрце ці спаборніцтве. Магчыма, нехта перавядзе ў Метасусвет канцэрт Макса Каржа ці Аляксандра Саладухі. Альбо знакаміты канцэрт гурту Queen на стадыёне Уэмблі.

Заводзіць віртуальных коцікаў

Карыстальнікі Метасусвету будуць купляць і прадаваць віртуальных свойскіх жывёл — ад рэалістычных сабак і катоў да цмокаў і іншых фантастычных істот. З’явіцца рынак спадарожных паслуг, такіх як выгул свойскіх жывёл і догляд за імі. 

Звяроў можна будзе прывязаць да NFT, такім чынам яны будуць цалкам унікальныя, у вас будзе права ўласнасці на іх.

Наведваць віртуальныя вяселлі і вячоркі

Пастаўшчыкі паслуг у Метасусвеце будуць ствараць віртуальныя пляцоўкі і спаганяць плату за арэнду або ўваход на вяселлі і вячоркі. Вядома, гатоўкі там не будзе, за ўдзел у такіх мерапрыемствах трэба будзе плаціць крэдытнымі карткамі альбо крыптавалютай.

Дарэчы, адна пара з Індыі ўжо вырашыла правесці сваё вяселле ў Метасусвеце. Жаніх працуе з крыптатэхналогіямі, гэта была ягоная ідэя, а маладая пагадзілася.

Вось як будзе прыкладна выглядаць гэтае віртуальнае вяселле.

Гасцям замест вясельных паштовак адправяць рэгістрацыйныя даныя для ўваходу на віртуальны партал, у іх будзе магчымасць выбраць унікальны аватар. На мерапрыемстве госці змогуць павітаць маладога з маладою і пагутарыць з імі. Госці нават змогуць дарыць пары вясельныя падарункі ў выглядзе лічбавых падарункавых сертыфікатаў.

Ва ўмовах кавіду традыцыйныя індыйскія вяселлі з вялікай колькасцю гасцей сталі немагчымымі, а вяселле ў Метасусвеце дазволіць пазбегнуць усіх кавідных абмежаванняў і паклікаць шмат людзей.

Таксама на віртуальным вяселлі будзе прысутнічаць бацька нявесты, які летась памёр. Падчас цырымоніі ён добраславіць жаніха і нявесту. 

Схадзіць у краму

У існуючых інтэрнэт-крамах людзі могуць чытаць апісанне тавараў і закупляцца. У Метасусвеце пакупнікі змогуць наведваць віртуальныя гандлёвыя пункты і тэсціраваць тавары ў 3D і ў поўным маштабе, перш чым купіць. Напрыклад, высокі чалавек зможа праверыць, ці зможа ён знаходзіцца ўнутры паходнай палаткі, перад тым, як купіць яе ў рэальным свеце і адправіцца ў рэальны паход. 

Амерыканскі гандлёвы гігант Walmart ужо абвясціў, што будзе мець сваё прадстаўніцтва ў Метасусвеце.

Агенты па нерухомасці праз Метасусвет будуць дэманстраваць кліентам кватэры. Перад тым, як купіць рэальны дом, чалавек зможа віртуальна хадзіць па пакоях і глядзець на мэблю.

Магчыма, такія практычныя аспекты Метасусвету найхутчэй знойдуць сваё рэальнае прымяненне. 

Валодаць віртуальнай маёмасцю

Але праз Метасусвет можна не толькі хадзіць на віртуальныя дэманстрацыі рэальных кватэр, але і проста валодаць віртуальнай маёмасцю. 

І ўжо ёсць велізарныя ўгоды — за 4,3 мільёна даляраў купілі ўчастак у гульні The Sandbox. 

Кампанія Republic Realm запусціла праект Fantasy Islands у жніўні мінулага года з 100 выспаў з віламі, якія купцы могуць «наведаць», рэканструяваць, выкарыстоўваць для дэманстрацыі сваіх віртуальных твораў мастацтва NFT і прыёму сяброў. 

Працаваць

У пандэмічныя часы дыстанцыйная праца з планёркамі ў Зуме ўжо не выглядае нейкай фантастыкай. Але з Метасусветам усё пойдзе яшчэ далей. З’явіцца магчымасць працаваць у віртуальных працоўных пакоях, дзе вы можаце далучыцца да сваёй рабочай каманды ў віртуальным офісе. Туды можна будзе ўзяць з сабой свой фізічны працоўны стол.

Атрымаць адукацыю

Адукацыйныя платформы будуць прапаноўваць велізарную інтэрактыўную бібліятэку навучальных матэрыялаў і курсаў па розных прадметах. Адукацыйныя праграмы будуць спалучаць віртуальную і дапоўненую рэальнасць. 

Як бачыце, Метасусвет абяцае рэвалюцыйныя змены ў нашай камунікацыі з людзьмі, абыходжанні з рэчамі і спосабах праводзіць вольны час і расслабляцца.

Каментары

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА4

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць6

Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада1

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа13

У гонар беларускага байца назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе1

Буданаў пра пагрозу наступу РФ з поўначы: Катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца2

Заўтра ў Беларусі будзе да +35°С, але ў Мінску «ўсяго» +30°С3

Прынцэса Кейт Мідлтан наведае фінал Уімблдона ў нядзелю1

Міністарка спорту Францыі за два тыдні да Алімпіяды выкупалася ў Сене, ледзь не паслізнуўшыся на прыступках ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА4

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →