Еўрапарламент лічыць, што рэферэндум, абвешчаны ў Беларусі, — фікцыя
Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Роберт Бедрань і пастаянны дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Пятрас Аўштравічус выдалі сумесную заяву, паведамляе Deutsche Welle. У заяве сцвярджаецца, што ціск, які аказваецца ўладамі Беларусі на грамадзянскую супольнасьць і іншадумцаў, не дазваляе лічыць запланаваны на канец лютага канстытуцыйны рэферэндум выказваннем свабоднай волі беларусаў.
Падставай для заявы сталі апошнія звесткі праваабарончага цэнтра «Вясна», паводле якіх колькасць палітычных зняволеных у Беларусі ў студзені 2022 года перавысіла 1000 чалавек.
Еўрапейскія палітыкі назвалі гэтую лічбу «злавесным рубяжом», звярнуўшы ўвагу і на «жахлівыя ўмовы ўтрымання пад вартай» і на шматлікія выпадкі катаванняў і жорсткага абыходжання са зняволенымі.
Каментары