Раней у Дзярждэпартаменце паведамілі, што атрымалі расійскі адказ на студзеньскія прапановы ЗША. У МЗС Расіі заявілі, што гэтае паведамленне не адпавядае рэчаіснасці
Намеснік кіраўніка МЗС Аляксандр Грушко абверг перадачу Расіяй адказу ЗША па гарантыях бяспекі, піша РБК.
«Гэтае паведамленне не адпавядае рэчаіснасці», — сказаў ён.
Таксама са словаў высокапастаўленай дыпламатычнай крыніцы вядома, што Масква працягвае рыхтаваць «зводную» рэакцыю на адказ ЗША і НАТА па гарантыях бяспекі.
Раней пра тое, што ЗША атрымалі пісьмовы адказ ад Расіі паведамляў Reuters са спасылкай на прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША, а таксама пісаў The Washington Post. «Мы можам пацвердзіць, што атрымалі пісьмовы адказ ад Расіі», — сказалі ў ведамстве. Там палічылі «непрадуктыўным» публічнае абмеркаванне дакумента і заявілі, што пытанне застаецца на меркаванне Расіі.
Каментары