Культура

Ганна Севярынец прачытала рэп пра беларускіх літаратараў ВІДЭА

Настаўніца Ганна Севярынец зачытала рэп «Беларусіца» пра лёс беларускіх літаратараў.

Ганна разам са школьніцай Уллянай (Atesta) і студэнтам Стэфанам запісалі трэк пад назвай «Беларусіца». Анімаваны кліп для песні зрабіла візуальная мастачка @mus4getes. Ідэя кліпа належыць паэту і музыку Алесю Плотку.

«Няхай скажа яна, дзе тут Колас, дзе Купала, чаму адзін выжыў, а другога не стала. Ці шырокія парэнчы ў той каменнай лесвіцы, куды абаперціся, адно што павесіцца», — спяваецца ў песні, у якой таксама прыводзяцца і радкі з літаратурных твораў.

Ёсць там і такія словы: «Чаму чырвоны месяц пакідае сіні бор, Чым пахне чабор, чым пахне чабор»?

«Ну што ж, кліп «Беларусіца» ужо на Ютубе, і ў ім ёсць безліч адсылак да беларускіх кніжак — і адна граматычная памылка:)) Па настаўніцкай звычцы зробім выгляд, што яна там спецыяльна — каб вы заўважылі, выправілі і ніколі так не рабілі:)) Крыху пазней я выкладу спіс усіх твораў, якія згадваюцца ў кліпе, а пакуль што пішыце, хто што пабачыў», — напісала Ганна Севярынец у Фэйсбуку.

Каментары

«Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю» — дэкан гістфака19

«Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю» — дэкан гістфака

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску прадаецца Opel 1937 года. А просяць як за сучаснае аўто3

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію9

На Валгаградскай 22-гадовы кіроўца збіў на зебры дзяўчыну1

Затрыманых у Беларусі мільярдэраў з «Уралкалія» выпусцілі на свабоду1

Выязны «Мак.бай» у Маладзечне сабраў вялізныя чэргі. А што з цэнамі?11

Астапеня ацаніў, колькі беларусаў падтрымлівае бел-чырвона-белы сцяг28

Генпракуратура хоча вярнуць у Беларусь Крыж Ефрасінні Полацкай, слуцкія паясы і сані Напалеона14

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю» — дэкан гістфака19

«Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю» — дэкан гістфака

Галоўнае
Усе навіны →