«Мы можам пацвердзіць, што атрымалі пісьмовы адказ ад Расіі», — паведаміў прадстаўнік Дзярждэпартамента. Ён не стаў раскрываць змест дакумента, указаўшы, што Злучаныя Штаты лічаць непрадуктыўным яго публічнае абмеркаванне.
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка Дзярждэпартамента (яго імя не называецца).
«Мы можам пацвердзіць, што атрымалі пісьмовы адказ ад Расіі», — паведаміў суразмоўца агенцтва. Ён не стаў раскрываць змест дакумента, указаўшы, што Злучаныя Штаты лічаць непрадуктыўным яго публічнае абмеркаванне.
«Мы па-ранейшаму поўнасцю адданыя дыялогу для вырашэння гэтых пытанняў і працягнем шчыльныя кансультацыі з нашымі саюзнікамі і партнёрамі, уключаючы Украіну», — дадаў прадстаўнік Дзярждэпа.
Расія накіравала ЗША свой адказ напярэдадні тэлефоннай размовы кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова з дзяржсакратаром Энтані Блінкенам, якая павінна адбыцца ў аўторак, 1 лютага.
Каментары