Паводле амерыканскіх спецслужбаў, Расія перакінула ў Беларусь каля пяці тысяч вайскоўцаў, балістычныя ракеты малой далёкасці, спецыяльныя сілы і супрацьпаветраныя батарэі.
Пра гэта на пасяджэнні Рады бяспекі ААН заявіла кіраўнік місіі ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд.
Са слоў Томас-Грынфілд, у ЗША ёсць таксама пацверджанні таго, што да пачатку лютага Расія мае намер пашырыць сваю прысутнасць да больш чым 30 000 вайскоўцаў паблізу беларуска-ўкраінскай мяжы.
Беларусь і Расія правядуць сумесныя вучэнні «Саюзная рашучасць — 2022» з 10 па 20 лютага на пяці палігонах і чатырох аэрадромах Беларусі. Сюды перакідваюцца падраздзяленні Усходняй вайсковай акругі Узброеных сіл Расіі.
Каментары