Поўны курс вакцынацыі ад каранавіруса прайшлі амаль палова беларусаў
Больш за 5 млн 321 тыс. грамадзян Беларусі атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 4 млн 447 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У Брэсцкай вобласці, паводле афіцыйных звестак, поўны курс прайшлі больш за 603,2 тыс. чалавек, Віцебскай — больш за 546,4 тыс., Гомельскай — больш за 681,4 тыс., Гродзенскай — больш за 528,8 тыс., Магілёўскай — больш за 519,6 тыс., Мінскай — больш за 583 тыс. У Мінску такіх людзей — больш за 882,4 тыс.
Адной дозай вакцынаваныя больш за 32,1 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 2,5 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Такім чынам, адну дозу вакцыны атрымалі 56,9% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, а поўны курс вакцынацыі прайшлі 47,6% насельніцтва.
Каментары