Свет

На сустрэчы «нармандскай чацвёркі» хочуць вызначыць дату перамоваў Украіны з «ЛНР» і «ДНР»

Сёння, 26 студзеня, дарадцы лідараў краін «нармандскага фармату» сустрэнуцца ў Парыжы. Яны могуць дамовіцца пра дату перамоваў Украіны з сепаратыстамі аб статусе Данбаса, паведамляе DPA са спасылкай на крыніцы ў Елісейскім палацы.

Елісейскі палац. Фота: DPA

Палітычныя дарадцы лідараў «нармандскай чацвёркі» — Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі павінны сустрэцца ў сераду, 26 студзеня, у Парыжы. Падчас кансультацый, у прыватнасці, «хочуць вызначыць дату, калі Украіна правядзе перамовы з сепаратыстамі аб асаблівым статусе Данбаса», паведамляе агенцтва dpa са спасылкай на крыніцы ў Елісейскім палацы 25 студзеня.

Па гэты дзень Украіна афіцыйна адхіляла любыя ініцыятывы па перамовах з прадстаўнікамі самаабвешчаных рэспублік на Данбасе. Кіеў бачыць за сталом перамоваў толькі РФ як бок канфлікту, піша Deutsche Welle.

Таксама, як адзначае DPA, падчас перамоваў дарадцаў ў Парыжы гаворка пойдзе пра «гуманітарныя меры і меркаванні адносна будучыні Украіны».

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон плануе 28 студзеня правесці перамовы з Уладзімірам Пуціным па дээскалацыі канфлікту вакол Украіны. У Елісейскім палацы лічаць, што добрым сігналам дээскалацыі, у прыватнасці, стаў бы ціск з боку Расіі на сепаратыстаў, каб правесці перамовы з Кіевам аб статусе Данбаса.

Факт перамоваў палітычных дарадцаў у Парыжы пацвердзіў і кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Па яго словах, на іх гаворка пойдзе аб рэжыме спынення агню на Данбасе, а таксама аб кожным з пунктаў Мінскіх пагадненняў. Пры гэтым Ярмак чакае, што падчас перамоваў Нямеччына і Францыя будуць займаць праактыўную пазіцыю.

7 студзеня Макрон разам з нямецкім бокам ініцыяваў новую сустрэчу ў «нармандскім фармаце».

Да гэтага Расія адмовілася ад сустрэчы міністраў замежных спраў у «нармандскім фармаце», якую Францыя прапанавала правесці восенню 2021 года ў Парыжы. Пасля МЗС РФ апублікаваў дыпламатычную перапіску паміж расійскім, нямецкім і французскім міністрамі замежных спраў. Гэта патлумачылі тым, што пазіцыя і падыходы РФ да правядзення міністэрскай сустрэчы ў «нармандскім фармаце» нібыта падвяргаюцца скажэнням.

Апошнім разам краіны «нармандскай чацвёркі» праводзілі сустрэчу ў фармаце відэаканферэнцыі на ўзроўні кіраўнікоў МЗС у лістападзе 2020 года. Да гэтага лідары дзяржаў сустракаліся ў Парыжы ў снежні 2019 года пасля трохгадовага перапынку.

24 студзеня на пазачарговым пасяджэнні Кабінет міністраў Украіны адклікаў законапраект «Аб асновах дзяржаўнай палітыкі пераходнага перыяду», ухвалены урадам яшчэ 4 жніўня 2021 года. «Такое рашэнне звязана з неабходнасцю яго грунтоўнай дапрацоўкі ў адпаведнасці з заключэннем Еўрапейскай камісіі «За дэмакратыю праз права» (Венецыянскай камісіі) ад 15 кастрычніка 2021 года», — тлумачыцца на сайце ўкраінскага ўрада.

Па словах віцэ-прэм'ер-міністра, міністра па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірыны Верашчук, акрамя шэрагу крытычных заўваг ад Венецыянскай камісіі, таксама існуе недастатковая падтрымка бягучай рэдакцыі праекта з боку дэпутацкага корпуса і спецыялістаў.

Гаворка ідзе пра законапраект аб дзяржаўнай палітыцы пераходнага перыяду на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля.

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

Байдэн, Джонсан і лідары краін ЕС абмеркавалі беспрэцэдэнтны пакет санкцый супраць Расіі

Каментары

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме10

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі павялічылася працягласць жыцця7

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў30

Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, вылецеў у Літву

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру2

Трамп прыляцеў у Парыж

Уэнсдэй вяртаецца: Netflix прэзентавалі першы кадр другога сезона

У Кіраўску на пешаходным пераходзе збілі дзвюх 14-гадовых школьніц3

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме10

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →