На 21 студзеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Зноў чакаецца моцны вецер
«На працягу сутак 21 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамету.
21 студзеня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога перамесціцца з Эстоніі на Наўгародскую вобласць Расіі.
Часам чакаецца снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу —1 —7°С, максімальная днём —5 + 1°С. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба падаць, днём расці.
Каментары