Здарэнні

«Не было наркотыкаў! Яму проста дапамаглі памерці ў міліцыі». Сябра, які збег з краіны, распавёў пра Дзмітрыя Усхопава

28-гадовы Аляксандар Жогаль — апошні з сяброў і блізкіх, хто бачыў Дзмітрыя Усхопава жывым. Яны разам былі на прыпынку грамадскага транспарту, адкуль Дзмітрыя забрала міліцыя. Пасля смерці маладога чалавека міліцыя пачала «паляванне» на ягоных сяброў. Аляксандр мусіў уцячы за мяжу. Пра абставіны затрымання Дзмітрыя і пра тое, як міліцыя пераследавала яго самога, ён распавёў беларускай рэдакцыі амерыканскага радыё, абвешчанага беларускімі ўладамі экстрэмісцкім.

Зміцер Усхопаў раптоўна памёр у навагоднюю ноч. СК сцвярджае, што ад атручвання наркотыкамі, родныя лічаць, што яго забілі ў міліцыі. 

«Мы сябравалі з Дзімам з дзяцінства. У аднаго трэнера займаліся футболам. На Новы год, 31 снежня, мы сустрэліся, вырашалі — дзе і як адзначаць свята. Купілі прадуктаў і алкаголю. З Дзімам і Іллём — гэта яшчэ наш адзін сябар, які цяпер затрыманы, — паехалі да маёй сястры. Там трохі выпівалі.

Так, мы пілі ў той дзень, але няшмат, я думаю. Выпілі піва, шампанскага, трохі брэндзі. Потым мы вырашылі ехаць адзначаць Новы год да Дзімавай маці, бо яна адна жыве. Стаялі на прыпынку. Дзіма трохі хістаўся. У адзін момант ён быў на эмоцыях, бо ўзгадваў смерць свайго прыяцеля, які летась памёр 30 снежня. Ён гучна гаварыў, ужываў нецэнзурную лаянку, і гэта прыцягнула ўвагу міліцыі», — расказаў Аляксандр.

Двое патрульных не далі рады Дзмітрыю — бо, па словах Аляксандра, той вырываўся і супраціўляўся. Аляксандр таксама не стаяў убаку — адцягваў сябра ад міліцыі. Тыя выклікалі падтрымку.

«Прыбыло пяць чалавек. Двое трымалі мяне, а тыя пяць — ламалі Дзіму. І заламалі, кінулі яго ў аўтамабіль і павезлі ў РАУС. Мяне не забіралі», — кажа жыхар Рэчыцы.

Ён звяртае ўвагу, што на момант затрымання на Дзмітрыі не было ніякіх пашкоджанняў.

«Ранкам мне патэлефанаваў Ілля і сказаў, што Дзіма памёр. Я не паверыў, нават калі ўбачыў заплаканага Іллю. Я патэлефанаваў знаёмай — у яе муж працуе ў міліцыі. І яна сказала мне, што Дзіма памёр ад перадазавання наркотыкаў. Такога ня можа быць! Не было ніякіх наркотыкаў! Яму проста дапамаглі памерці ў міліцыі. Каб забіваць — такога яшчэ, здаецца, не было. Але, можа, яго білі ў міліцыі, ці не аказалі дапамогу. І тое, што было 4,3 праміле — як напісала міліцыя, я ня веру. Мы столькі не выпілі. Можа быць, я дапускаю — бо ў Дзімы з сабой быў алкаголь, калі яго забрала міліцыя, — што яму маглі той алкаголь гвалтам уліць, тады будзе 4,3 праміле», — дадаў сябар загінулага.

Ён напісаў заявы ў міліцыю і СК з патрабаваннем разабрацца па факце смерці.

«Мне патэлефанаваў следчы і прапанаваў, як ён сказаў, — таемна сустрэцца. Я адмовіўся і выкінуў сім-карту. Два дні я сядзеў у Дзімавай маці. Яна была, канечне, у жудасным стане… не перадаць словамі.

На наступны дзень міліцыя затрымала Іллю і яшчэ траіх чалавек, нібыта за наркотыкі. Я разумеў, што на нас ідзе паляванне. За домам Дзімавай маці было назіранне, стаялі розныя аўтамабілі і сіні мікрааўтобус. Мне ўдалося ўцячы, выбрацца спачатку з дому Дзімавай маці, потым — з краіны. Потым мне сказалі, што і за маім домам было назіранне. І нават за маёй сястрой сачылі. Яны хочуць усё «прыгожа замяць», — кажа Аляксандр.

«На практыцы такіх выпадкаў у мяне і калег ніколі не было». Судмедэксперты ацанілі версію СК аб смерці Усхопава ад алкаголя і марыхуаны

Следчы камітэт сцвярджае, што Дзмітрый Усхопаў памёр ад атручэння алкаголем і псіхатропамі

З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

Каментары

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю3

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?13

УСУ знішчылі ракетамі ATACMS РЛС «Небо-М»6

«Гэта як другое дзіця». Былая мадэль пераехала ў Іран, а пасля вярнулася ў Беларусь з шакаладным бізнэсам2

Адроджаную прэмію «За свабоду думкі» атрымаў вядомы музычны гурт13

Ізраіль атакаваў расійскую авіябазу ў Сірыі. Там знаходзілася зброя для «Хезбалы»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю3

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →