Жыхар Слоніма скраў у знаёмага пачаты пачак макароны і 2 кг свініны
Мужчыну прысудзілі штраф у памеры 58 рублёў за крадзеж на агульную суму 13,35 рубля, піша «Газета Слонімская».
Паведамляецца, што слонімчанін, знаходзячыся ў кватэры ў знаёмага, таемна скраў 2 кг свініны і пачаты пачак макароны.
Справа дайшла да суда. У судзе сваю віну слонімец прызнаў. Суддзя прызначыў мужчыну штраф у памеры дзвюх базавых велічынь на суму 58 рублёў.
Каментары