Сёлета многія беларусы вырашылі адзначыць Новы год сціпла і без паходаў у дарагія рэстарацыі. Прычын на гэта некалькі. Па-першае, матэрыяльнае становішча многіх беларусаў зараз на самае лепшае. Хтосьці застаўся без працы, не атрымлівае зарплаты па некалькі месяцаў або працуе за вельмі сціплае ўзнагароджанне. Па-другое, настрой у многіх беларусаў напярэдадні Новага года не самы святочны. Мы вырашылі палічыць, колькі сёлета для сярэднестатыстычнага беларуса будзе каштаваць святочная вячэра ў вузкім сямейным коле.
Гэты бюджэт мы разлічваем на сям'ю з двума дарослымі і двума дзецьмі. Найбольш традыцыйнае навагодняе меню беларусаў, выглядае прыкладна так:
- салата «Аліўе»,
- салата «Селядзец пад шубай»,
- нарэзка з гародніны,
- асноўныя мясныя стравы (да прыкладу, курыца ў духоўцы, мяса па-французску),
- бульба на гарнір, каўбасная нарэзка, крыху бутэрбродаў з чырвонай ікрой (усё ж традыцыя!),
- сырная нарэзка,
- масліны,
- садавіна,
- цукеркі,
- алкаголь,
- сокі-мінералка.
Каб не купляць залішняга, складзем дакладны спіс таго, што і колькі нам трэба купіць у краме.
Кошты, якія будзем прыводзіць ніжэй, мы глядзелі на infoprice.by. Гэта сервіс, на якім можна параўнаць кошты на прадукты харчавання. Пры гэтым арыентаваліся мы на самыя нізкія з іх.
За выключэннем алкаголю. Там бралі сярэдні кошт.
Назва прадукта | Кошт за штуку ці кг (рублі) | Кошт на неабходную нам вагу ці колькасць (рублі) |
Буракі | 1,8 | 0,5 кг — 0,54 |
Бульба | 1, 27 | 2 кг — 2,54 |
Морква | 1,25 | 1 кг — 1,25 |
Цыбуля рэпчатая | 1,9 | 1 кг — 1, 9 |
Часнык | 7,25 | 100 г — 0,72 |
Свежыя агуркі | 6 | 0,5 кг — 3 |
Свежыя памідоры | 3,99 | 0,5 кг — 2 |
Пучок пятрушкі | 24,5 | 100 г — 2,45 |
Пучок кропу | 26 | 100 г — 2,6 |
Лісце салаты | 17,3 | 300 г — 5,2 |
Салёныя агуркі (1 слоік 300 г) | 2,49 | 2,49 |
Масліны (1 бляшанка) | 2,59 | 1 шт. — 2,59 |
Гарошак (1 бляшанка) | 2,55 | 1 банка — 2,55 |
Сыр «Lazur» | 42,90 | 100 г — 4,29 |
Сыр «Брэст-Літоўскі» | 18,33 | 150 г — 2,75 |
Селядзец | 15,37 | 350 гр. — 5,38 |
Бляшанка чырвонай ласасёвай ікры (95 г) | 12,99 | 95 г — 12,99 |
Сметанковае масла | 17 | 180 г. — 3,6 |
Яйкі (10 шт) | 2,76 | 20 шт — 5,52 |
Маянэз | 8,53 | 800 г — 6,83 |
Смятана (пачак на 380 г.) | 2,14 | 2 шт — 4,28 |
Каўбаса сыравэнджаная «Прыма» | 27,72 | 180 г — 4,99 |
Каўбаса вараная «Малочная Новая» | 8,57 | 400 г — 3,43 |
Свініна | 14,59 | 500 г — 7,30 |
Фарш свіны | 15,95 | 1 кг — 15,95 |
Мандарыны | 3, 59 | 1 кг — 3,59 |
Бананы | 3,19 | 1 кг — 3,19 |
Яблыкі | 1,89 | 1 кг —1,89 |
Спецыі для фаршу, курыцы | 1,25 | 2 шт — 2,50 |
Лаўровы ліст (1 пачак) | 2,65 | 1 пачак — 2,65 |
Чорны хлеб | 1,3 | 2 шт — 2,6 |
Багет | 1,33 | 1 шт — 1,33 |
Шакаладныя цукеркі | 17 | 1 кг — 17 |
Шампанскае | 4,19 | 1 бутэлька — 4,19 |
Віно белае ці чырвонае | 12,99 | 1 бутэлька — 12,99 |
Гарэлка | 7,85 | 1 бутэлька — 7,85 |
Сок (1 л.) | 2,42 | 2 л — 4,84 |
Мінеральная вада (1,5 л.) | 1,35 | 2 бутэлькі — 2,7 |
У выніку атрымліваецца, што за ўсе гэтыя прадукты, прыйдецца аддаць 172 рублі 57 капеек.Нагадаем, мы выбіралі самыя танныя прадукты і куплялі іх па-мінімуму. Улічваючы, што мінімальная зарплата ў Беларусі зараз 400 рублёў, то атрымоўваецца, што за самую класічную святочную вячэру беларусам прыйдецца аддаць палову мінімальнага заробка.
А калі палічыць, што акрамя ежы да свята хочацца набыць яшчэ і падарункі, то мінімальнай зарплаты для сустрэчы Новага 2022 года класічнай беларускай сям’і дакладна не хопіць.
Каментары