Свет

У Карэі памілавалі экс-прэзідэнтку, асуджаную на 20 гадоў за карупцыю. Там гэта ўжо амаль традыцыя

Пак Кын Хе, якая была прэзідэнткай Карэйскай Рэспублікі у 2013—2017 гадах, памілаваная карэйскімі ўладамі. У зняволенні яна была з сакавіка 2017-га.

Лёс Пак Кын Хе для большасці іншых краін быў бы паказальным і павучальным. Але для яе радзімы ён хутчэй тыповы. Паўднёвая Карэя адметная тым, што там мала які прэзідэнт не падвяргаўся пасля заканчэння сваіх паўнамоцтваў крымінальнаму пераследу за карупцыю. 

У сярэдзіне 1990-х на лаве падсудных за карупцыю і хабарніцтва апынуліся адразу два былыя прэзідэнты — Чон Ду Хван (1980—1988) і Ро Дэ У (1988—1993). Акрамя карупцыі, іх яшчэ абвінавацілі ва ўзброеным захопе ўлады і задушэнні пратэстаў. За гэта Чон Ду Хван спачатку быў прысуджаны да смяротнага пакарання, а Ро Дэ У — да 23 гадоў зняволення. Але ўрэшце яны, можна сказаць, абышліся лёгкім перапудам, бо неўзабаве тэрміны ім памянялі на больш мяккія, а ў 1998 годзе ўвогуле амніставалі. 

Наступныя два прэзідэнты, Кім Ён Сам і Кім Дэ Чжун, у турмы пасля прэзідэнцтва не трапілі, хоць абвінавачванні ў карупцыі не мінулі і іх. Сын Кім Ён Сама нават быў на некалькі гадоў асуджаны. Пазбег суда ды зняволення і наступны прэзідэнт, Но Му Хён (2003—2008), але толькі таму, што ў 2009 годзе, калі яго збіраліся арыштоўваць, скончыў жыццё самагубствам, саскочыўшы з высокай скалы. 

А вось наступнік Но Му Хёна і папярэднік памілаванай Пак Кын Хе, Лі Мён Бак (2008-2013) у 2018 годзе быў арыштаваны і асуджаны на 17 гадоў зняволення за хабарніцтва, растраты і злоўжыванне ўладай. І цяпер зноў сядзіць, хоць раней на паўтара года быў вызвалены па стане здароўя. 

Такім чынам, шлях з прэзідэнцкага палаца ў турму для Паўднёвай Карэі стаў ужо амаль традыцыйным.

За апошнія 40 гадоў з сямі былых прэзідэнтаў Паўднёвай Карэі апынуліся за кратамі чатыры, а адзін скончыў жыццё самагубствам.

Праўда, прысуджаныя ім страшныя судовыя тэрміны на справе, як правіла, аказваюцца больш сімвалічнымі, бо пакуль што ніхто не адседжваў нават траціны.

Каментары

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень4

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

У Цвярской вобласці пасля атакі беспілотнікаў пачаўся моцны пажар, ідзе эвакуацыя2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку7

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»20

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

У Калінкавічах на дзень адзінства з'елі дзяржаўны сцяг7

Еўропа запатрабавала ад «Газпрама» больш за $20 мільярдаў за непастаўлены газ2

Эйсмант зноў робіць дыктатуру брэндам. Пра яе напісалі цэлую баладу9

Гарбунова: «Не мужчынам, якія з'ехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаванні»35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень4

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →