Дзяўчыну з культавага фота, знятага падчас пратэстаў, асудзілі на тры гады хіміі
Сёння ў судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд студэнтцы 3-га курса хімфака БДУ Злаце Януковіч з вядомага фота жнівеньскіх пратэстаў. Дзяўчыне далі тры гады хіміі.
Дзяўчыну вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 артыкула 342 КК РБ).
Злата стала вядомай пасля фота, якое было зробленае 10 жніўня 2020 года на Нямізе журналісткай Вольгай Шукайла, фота хутка разляцелася па інтэрнэце і стала адным з сімвалаў жаночага пратэсту.
Злату — студэнтку трэцяга курса хімфака — затрымалі праз год, 13 кастрычніка 2021-га. Яе абвінавацілі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Суд над дзяўчынай пачаўся 22 снежня.
Злата на судзе прызнала, што знаходзілася 10 жніўня ў раёне праспекта Пераможцаў каля 21:00, выходзіла на дарогу і пастаяла там некалькі хвілін, трымаючы за рукі жанчын.
Пасля допыту абвінавачанай адвакат пералічыла мноства нестыковак у справе і папрасіла апраўдаць Злату, а пракурор заявіў, што падстаў для вызвалення ад крымінальнай адказнасьці няма і вынес прапанову накіраваць яе ў калонію на 3 гады. Суддзя Марына Клімчук і вынесла такі прысуд.
Каментары