Расія працягвае сцягваць ваенную тэхніку і нарошчваць войскі ля межаў з Украінай, сцвярджае агенцтва Bloomberg са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі, вывучаныя ваенна-разведвальнай кампаніяй Janes.
Паводле яе даных, з лістапада ў прыгранічныя раёны былі перамешчаныя танкі, артылерыйскія ўзбраенні і сістэмы супрацьпаветранай абароны. Нягледзячы на абмежаваную колькасць вайскоўцаў на мяжы, Расія можа хутка нарасціць гэтыя сілы, даслаўшы буйныя фармаванні на цягніках і самалётах, заяўляюць прадстаўнікі Janes.
Паводле звестак украінскай арміі, Масква сканцэнтравала ўжо 122 тысячы вайскоўцаў за 200 кіламетраў ад мяжы з Украінай.
Заходнія СМІ з восені паведамляюць са спасылкай на свае крыніцы, што Расія канцэнтруе войскі паблізу Украіны і рыхтуе ўварванне ў гэтую краіну на пачатку 2022 года. Расія гэта адмаўляе і называе паведамленні аб падрыхтоўцы да ваенных дзеянняў ва Украіне «пустым, беспадстаўным нагнятаннем напружанасці».
Каментары