Пуцін: Захад «неадкладна, цяпер» павінен даць гарантыі бяспекі Расіі, а не наадварот
Паводле слоў кіраўніка Расіі, расійскі бок не стварае пагрозы іншым дзяржавам.
Гэта краіны NATO «неадкладна, цяпер» павінны даць гарантыі бяспекі Расіі, а не наадварот. Аб гэтым заявіў у чацвер прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на штогадовай прэс-канферэнцыі, піша ТАСС.
Адказваючы на пытанне журналісткі Sky News, якія гарантыі можа даць Масква аб ненападзе на Украіну або любую іншую суверэнную дзяржаву, расійскі лідар адзначыў, што гэта не расійскі бок стварае пагрозы іншым дзяржавам.
«Мы што, прыйшлі туды да межаў ЗША ці межаў Вялікабрытаніі? Да нас прыйшлі. І цяпер кажуць: «Не, і Украіна будзе ў НАТА». Значыць і там будуць сістэмы», — дадаў ён.
«Вы патрабуеце ад мяне нейкіх гарантый. Вы павінны нам даць гарантыі, вы — і неадкладна, цяпер, а не забалботваць гэта дзесяцігоддзямі», — указаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Каментары