Адваката Лізавету Матвееву пазбавілі ліцэнзіі. Яна абараняла журналістаў
Пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Лізавету Матвееву, якая абараняла палітзняволеных жураналістаў Геннадзя Мажэйку, Ірыну Слаўнікаву, філосафа Уладзіміра Мацкевіча, актывіста Паўла Вінаградава.
Матвееву выключылі з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў нібыта за тое, што яна здзейсніла дысцыплінарны праступак.
Адвакатку выклікалі на пазачарговую пераатэстацыю Мінюста, але яна не пагадзілася з гэтым і абскардзіла правядзенне гэтай працэдуры ў судзе. Паколькі рашэнне абскарджвалася, Матвеева на пераатэстацыю не пайшла, што і расцанілі як дысцыплінарны праступак.
Міністр юстыцыі пастанавіў прыцягнуць Лізавету да дысцыплінарнай адказнасці і прыпыніў дзеянне яе ліцэнзіі. Учора рада МГКА разгледзела пытанне аб дысцыплінарным спагнанні і прыняла рашэнне аб выключэнні Лізаветы.
Каментары