«Свабода» звяртаецца да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытанне: Што вас парадавала/прымусіла ўсміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі радаснага, добрага і светлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.
Адказаў на пытанне і Мікоалай Статкевіч, асуджаны днямі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. За кратамі Статкевіч знаходзіцца ўжо паўтара года, з 31 мая 2020 года.
«Год быў страшны ва ўсіх адносінах — звесткі аб смерцях сяброў, арыштах, эміграцыі. Але і ў самыя страшныя часы трэба бачыць нагоды для радасці, бо пачуццё радасці — гэта каштоўны рэсурс, які надае сіл і энергіі. На свабодзе такія нагоды знайсці лягчэй — адна прырода можа прынесці безліч радасных імгненняў. Тут жа толькі паспрабуй напісаць каму-небудзь пра свае радасці ў гэтай бетоннай скрынцы, як іх паспрабуюць у цябе забраць. Таму шчырым да канца не буду і пра ўсё не скажу:-).
Толькі пра тое, што вельмі парадавала салідарнасць беларусаў, якая адчуваецца і тут».
Каментары