Свет

Прэм'ер-міністр Літвы не выключае адстаўкі ўсяго ўрада з-за сітуацыі з «Беларуськаліем»

Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце сказала, што не выключае адстаўкі ўсяго ўрада з-за далейшага транзіту угнаенняў «Беларуськалія».

Інгрыда Шыманіце і Габрыэлюс Ландсбергіс, Delfi.lt

«Я не выключаю такой магчымасці, магу прама сказаць пра гэта, — сказала яна ў перадачы «Тэма дня». — Калі дзейнасць урада выклікае так шмат пытанняў, то, напэўна, урад, калі не можа на іх адказаць, павінен завяршыць свае паўнамоцтвы, і нейкі новы ўрад мог бы працягнуць працу з нуля».

«У палітыцы многае залежыць ад таго, як ты сам ацэньваеш сябе пры канкрэтных абставінах і ў канкрэтным месцы, — сказала Шыманіце. — Гэта па сутнасці маё рашэнне, калі я ацэньваю свае магчымасці забяспечыць доўгатэрміновыя інтарэсы дзяржавы, менавіта гэта больш за ўсё паўплывае на мой выбар».

Транзіт угнаенняў «Беларуськалія» праз Літву працягваецца, нягледзячы на тое, што на мінулым тыдні ўступілі ў сілу санкцыі ЗША ў дачыненні да гэтай кампаніі. Да ўступлення санкцый у сілу беларуская кампанія перавяла аванс «Літоўскай чыгунцы» за некалькі месяцаў наперад.

У сувязі з гэтым міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс і транспарту Марус Скуодзіс падалі прэм'еру заявы аб адстаўцы.

«Нанесеная рэпутацыйная шкода»: кіраўнік МЗС Літвы заявіў, што сыдзе ў адстаўку праз беларускі калій

«Гэта галаўны боль для ўрада»: дарадца прэзідэнта Літвы выказалася наконт сітуацыі вакол «Беларуськалія»

«Рэпутацыі дзяржавы нанесеная шкода», — прэзідэнт Літвы пра сітуацыю з транзітам беларускага калію

ЗША выдалі Беларускай калійнай кампаніі ліцэнзію да 1 красавіка 2022 года

Каментары

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак11

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС адклаў увядзенне новай сістэмы ўезду і выезду

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?6

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак11

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →