Дыяспара ў Вашынгтоне прапанавала назваць вуліцу каля пасольства Беларусі ў гонар Рамана Бандарэнкі
Беларуская дыяспара ў Вашынгтоне прапанавала перайменаваць вуліцу каля амбасады Беларусі ў вуліцу Рамана Бандарэнкі, які памёр 12 лістапада 2020 года ў выніку збіцця на «плошчы Перамен» у Мінску.
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку прадстаўнікі дыяспары распавялі, што на гэтым тыдні Кансультацыйны камітэт раёна DuPont Circle прыняў рэзалюцыю ў падтрымку ініцыятывы, паведамляе Deutsche Welle.
У Вашынгтоне сімвалічнае перайменаванне вуліц праводзіцца не раней за другую гадавіну смерці чалавека. У рэзалюцыі камітэта згадваецца мясцовая традыцыя наймення вуліц, на якіх размешчаныя пасольствы аўтарытарных краін, у гонар выдатных дысідэнтаў і ахвяр такіх рэжымаў. Так у Вашынгтоне ёсць плошча Барыса Нямцова, вуліца Джамаля Хашогі і плошча Лю Сяабо.
Каментары