Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заяўляе, што Паўночнаатлантычны альянс паступова падмінае Украіну пад сябе, што для Расіі з'яўляецца чырвонай лініяй. Пра гэта Пяскоў заявіў у інтэрв'ю расійскаму выданню «Известия».
«Расія прымае меры супраць паўзучай пагрозы, якая распаўсюджваецца ў бок яе межаў. Мы бачым, як НАТА паступова пачынае падмінаць Украіну пад сябе. Для Расіі гэта «чырвоная лінія». Але ў любым выпадку, Расія усё, што яна робіць, — усё робіцца ў рамках тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. І гэта не нашы салдаты прыехалі куды-небудзь у Лацінскую Амерыку, гэта амерыканскія салдаты прыязджаюць сюды», — сказаў прэс-сакратар Крамля.
Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляў, што пашырэнне інфраструктуры НАТА на тэрыторыю Украіны азначала б для Масквы перасячэнне яе «чырвоных ліній».
Каментары