Тэатр

«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?

Як стала вядома «Нашай Ніве», з Коласаўскага тэатра ў Віцебску будзе звольнены не толькі дырэктар Аляксандр Старых, але і некаторыя акцёры.

У прыватнасці, кантракт не працягваюць як мінімум з трыма акцёрамі: Анжалікай Баркоўскай, Юліяй Крашэўскай і Арцёмам Гераком.

«Ніхто нічога не ведае, нікому нічога не сказалі, чаму так. Нам проста не плануюць падаўжаць кантракт. Рашэнне прыйшло звонку, бо кіраўніцтва тэатра таксама нічога патлумачыць не можа. Вось, уласна кажучы, і ўся інфармацыя, якой мы валодаем», — распавёў «Нашай Ніве» адзін з акцёраў.

Пачалося ўсё пасля таго, як у тэатры імя Якуба Коласа прайшоў прэм'ерны паказ спектакля «Ціль» па п'есе драматурга Грыгорыя Горына. На прэм'еры прысутнічалі міністр культуры Анатоль Маркевіч і прадстаўніца Міністэрства Ірына Дрыга. Таксама было кіраўніцтва Віцебскай вобласці. Чыноўнікі паспелі ўручыць акцёрам узнагароды ў гонар 95-годдзя тэатра, але пасля спектакль нечакана знік з рэпертуару і афіш.

Лічыцца, што нагодай таму паслужыла фраза «Жыве Фландрыя!», якая прагучала са сцэны. Прычым гэта даслоўны пераклад арыгінальнай фразы з твора «Да здравствует Фландрия!». Акцёры, якіх звальняюць, былі занятыя ў пастаноўцы. Арцём Герак увогуле выконваў галоўную ролю.

Фота з прэм'еры. Фэйсбук Наталлі Лавіцкай-Ярмолавай

Але акцёры выказваюць здагадку, што трыгер на спектаклі стаў толькі дадатковай прычынай.

«Нас маглі звольніць, таму што ў 2020-м мы выступілі супраць гвалту, праявілі грамадзянскую пазіцыю. Іншых прычын я не бачу, каб звальняць менавіта вядучых акцёраў тэатра. Але гэта толькі здагадкі. Мы ўсе ў разгубленасці», — каментуюць коласаўцы.

Дырэктар тэатра Аляксандр Старых адмовіўся ад каментароў.

Каментары

Сваяк Віктара Лукашэнкі забраў будынак у дзіцячай паліклінікі і адкрыў там аддзяленне КДБ, дзе дапытваюць беларусаў

Сваяк Віктара Лукашэнкі забраў будынак у дзіцячай паліклінікі і адкрыў там аддзяленне КДБ, дзе дапытваюць беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам прапануюць паўдзельнічаць у «электронных выбарах» народных дэпутатаў СССР

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне28

Украіна распрацавала два пункты «Плана перамогі» пад Трампа. Пра што ў іх гаворыцца?2

Беларусы прайшлі калонай на Маршы незалежнасці ў Варшаве14

«Еду а 4 раніцы, бо людзей вельмі шмат». У новым СІЗА ў Калядзічах — праблемы з перадачамі

«Людзі з Тайваня і Карэі пыталіся, дзе знаходзіцца Беларусь». Актывістка прайшла сотні кіламетраў па Іспаніі з расказам пра палітвязняў2

Мытны камітэт расказаў пра крымінальныя справы праз спробы ўехаць у пункты пропуску па-за чаргой

Па загадзе махляроў 15-гадовы гімназіст ускрыў бацькоўскі сейф і аддаў кур'еру $53 тысячы2

Тром футбалістам зборнай Беларусі не далі брытанскія візы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваяк Віктара Лукашэнкі забраў будынак у дзіцячай паліклінікі і адкрыў там аддзяленне КДБ, дзе дапытваюць беларусаў

Сваяк Віктара Лукашэнкі забраў будынак у дзіцячай паліклінікі і адкрыў там аддзяленне КДБ, дзе дапытваюць беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →