Здарэнні

Былыя сілавікі заявілі, што знайшлі агента, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы «тэракта» да 25 сакавіка

Аб’яднанне былых сілавікоў апублікавала расследаванне пра спробу арганізаваць тэракт у Беларусі сёлета на Дзень волі. 24 сакавіка ініцыятыва паведаміла, што ўлады рыхтуюць правакацыю — выбух на тэрыторыі аднаго з участкаў міліцыі. Аўтары спасылаліся на ўласныя крыніцы, ніякага выбуху ў выніку не было. 26 сакавіка ўлады заявілі, што прадухілілі арганізацыю некалькіх тэрактаў — выбухі каля дома ў Чыжоўцы ў Мінску і каля вайсковай часткі ў Барысаве.

Тады затрымалі аднаго чалавека, Вячаслава Малейчука. Справу за падрыхтоўку акта тэрарызму завялі таксама на ўдзельнікаў аб’яднання былых сілавікоў і лідараў дэмакратычных сілаў Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку.

На відэа допытаў Малейчук расказвае, што дзейнічаў не адзін, са знаёмым Яўгенам. Экс-сілавікі расказалі, што гэта за чалавек.

Вячаслаў Малейчук адразу пасля затрымання

Што вядома пра Вячаслава Малейчука? Па версіі сілавікоў, ён рыхтаваў два выбухі — у Мінску і ў Печах пад Барысавам. Родам Вячаслаў з Пінска, у сталіцу прыехаў на заробкі. Сваякі і сябры кажуць, што ён не цікавіўся піратэхнікай.

На відэа пасля затрымання Малейчук кажа, што пайшоў на злачынства, каб выклікаць давер аб’яднання былых сілавікоў і заручыцца іх падтрымкай. Ніводнае прозвішча ён не называе. Кажа, што не ведаў, як рабіць выбуховыя рэчывы, маўляў, гэта зрабіў яго знаёмы па адным з тэлеграм-чатаў.

Таксама Малейчук указвае, што быў не адзін, а разам з Яўгенам. Пра затрыманне гэтага чалавека міліцыя не паведамляла.

Паводле аб’яднання былых сілавікоў, гаворка ідзе пра Яўгена Прахарэвіча. Ён быў асуджаны за махлярства ў асабліва буйным памеры, на свабоду павінен быў выйсці толькі ў жніўні 2022 года. Аднак прыцягнуў увагу аператыўнікаў.

Яўген Прахарэвіч. Фота: сацыяльныя сеткі

Справа ў тым, што Прахарэвіч прыняў іслам. Такія людзі — на кантролі ГУБАЗіК, які правярае іх датычнасць да радыкальных ісламісцкіх груповак.

Прахарэвіч адбываў пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі. Былыя сілавікі сцвярджаюць, што аператыўнікі прапанавалі яму супрацоўніцтва — за гэта пакаранне замянілі на больш мяккае — «хатнюю хімію», і ён выйшаў на свабоду. Гэта даволі распаўсюджаная практыка, у сілавікоў хапае «агентаў» з ліку як былых асуджаных, так і тых, хто ў цяперашні час адбывае пакаранне ці знаходзіцца пад следствам. 

Як Прахарэвіч пазнаёміўся з Малейчуком? Апошні таксама адбываў пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі, сядзеў за крадзеж. Вось там, за кратамі, і завязалася сяброўства. Родныя ў размове з журналістамі пацвярджалі гэтае сяброўства.

У расследаванні былых сілавікоў ёсць аўдыязапіс, на якім супрацоўнікі міліцыі абмяркоўваюць, як выцягнуць Прахарэвіча ў Мінск з Барысава, дзе той мусіць знаходзіцца пад наглядам на «хіміі». Гэта кажа пра тое, што асуджаны дзейнічаў не самастойна. Пры гэтым МУС не паведамляла аб затрыманні саўдзельнікаў Малейчука, які падкрэсліваў, што дзейнічаў не адзін.

Былыя сілавікі мяркуюць, што пінчук стаў ахвярай правакацыі. Улады ж называюць яго ўдзельнікам падрыхтоўкі акта тэрарызму, звязваюць яго з дзейнасцю экс-праваахоўнікаў, якія пасля выбараў пакінулі службу і крытыкуюць прадстаўнікоў улады. 

У лісце родным Малейчук пісаў, што ўсё адно лічыць Яўгена братам, кажа, што ў мінулым той яму вельмі дапамог, «тады былі светлыя часы».

Каментары

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост2

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга з легкавых машын на польскай мяжы знікла

Фрыдман: Пасля вайны ціск Масквы на Лукашэнку павялічыцца6

Дваіх жыхароў Магілёва затрымалі нібыта за фінансаванне УСУ1

Цана біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіла 100 тысяч даляраў2

Начальнікі Генштабоў Расіі і ЗША правялі таемную тэлефонную размову1

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА3

Памёр Алесь Мікалайчанка

Мужчына ў Кітаі застрахаваў жонку на вялікую суму і забіў яе, каб атрымаць кампенсацыю і разлічыцца з прастытуткамі3

Работнікі дзіцячых садоў з Баранавічаў шакавалі «ведамі» ў краязнаўстве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост2

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост

Галоўнае
Усе навіны →