Памёр архітэктар Алег Вараб'ёў — аўтар будынка Калійнай кампаніі, комплекса «Фалькон»
На 75-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі архітэктар Алег Вараб'ёў, паведамляюць «Мінск-навіны».
З 1979 па 1999 г. ён працаваў галоўным архітэктарам «Мінскпраекта». У гэты час пад яго кіраўніцтвам былі запраектаваныя і пабудаваныя гандлёва-грамадскі комплекс «Кірмаш» з кінатэатрам «Бярэсце», адміністрацыйны будынак канцэрна «Белнафтахім» на праспекце Дзяржынскага, комплекс гасцініцы «Арбіта».
Сярод апошніх работ А. Вараб'ёва і яго каманды — офіс Беларускай калійнай кампаніі на пр. Машэрава, вядомы як будынак-крышталь, шматфункцыянальны комплекс «Фалькон» з гатэлем «Марыёт» на пр. Пераможцаў, рэканструяваны будынак фабрыкі-кухні на вуліцы Свярдлова. А на вуліцы Я. Купалы на месцы 2-й гарадской бальніцы цяпер будуецца шматфункцыянальны комплекс з гатэлем.
Каментары