Суд Савецкага раёна Гомеля 1 лістапада вынес рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза Лукашэнкі), піша spring96.org.
Па справе праходзяць 23 пацярпелыя. Гэта супрацоўнікі органаў унутраных спраў, суддзі, пракурорскія работнікі.
Сам абвінавачаны ў судзе па-ранейшаму не прысутнічае, сваякі кажуць, што малады чалавек знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, у яго заўважаныя панічныя атакі і псіхасаматычныя парушэнні. Яму трэба неадкладнае медычнае даследаванне и лячэнне, аднак гэтае пытанне так хутка не вырашаецца.
За час зняволення ў СІЗА Гомеля Юрый пахудзеў больш чым на 35 кілаграмаў.
Ягоным законным прадстаўніком у судзе выступае бацька — Сяргей Прахарэнка.
Сёння суд прыняў рашэнне: паколькі Юрый Прахарэнка мае псіхічнае расстройства і не можа ў дадзены момант панесці пакаранне, прызначыць яму прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў стацыянары са звычайным назіраннем да рашэння урачэбна-кфаліфікацыйнай камісіяй прызнаць яго здаровым. альбо хворым.
У адваротным выпадку справа будзе спыненая за тэрмінам даўніны.
Усе матэрыялы справы і рэчавыя доказы захоўваць да рашэння камісіі. Да накіравання на лячэнне Прахарэнка застаецца пад вартай.
Каментары