Мінздароўя паведаміла, што за суткі зафіксавана 1890 выпадкаў каранавіруса.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, з 5 кастрычніка фіксавалася больш за 1900 выпадкаў, а адзнака ў 2 тысячы была пераадолена 12 кастрычніка. Аднак з 25 кастрычніка, паводле Мінздароўя, фіксуецца менш за 2000 выпадкаў.
Выпісаны 1 561 чалавек.
Усяго з пачатку пандэміі зарэгістраваныя 602 058 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 575 555.
За ўвесь час памерлі 4 646 (15 за суткі).
За мінулыя суткі выканана 20 796 тэстаў.
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у інтэрв'ю «Беларусь 1» 31 кастрычніка адзначыў, што інтэнсіўнага зніжэння захворвання COVID-19 пакуль не назіраецца, але ёсць стабілізацыя.
«Мы бачым павольную стабілізацыю. Аднолькавыя паступленні хворых, расце колькасць выпісаных пацыентаў. Менш паступае ў стацыянары пацыентаў з пнеўманіямі. Гэтая тэндэнцыя працягваецца», — сказаў ён.
Каментары