Крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага асудзілі за лайкі пад «экстрэмісцкім кантэнтам»
Былога рэдактара газеты «Вольны горад» аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша Радыё Свабода.
Журналіста судзілі за падабайкі пад допісамі на старонках СМІ, якія ўлада прызнала экстрэмісцкімі.
У першым пратаколе ў віну Сяргею Няроўнаму ставілі ацэнку «падабаецца» на старонцы найбуйнейшага партала краіны, у другім — падабайку на старонцы тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім.
Міліцыянты палічылі, што сваімі падабайкамі журналіст нібыта «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы».1 лістапада суд Крычаўскага раёна аштрафаваў Сяргея Няроўнага на 580 рублёў.
Каментары