Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе цяжарным жанчынам вакцынавацца ад COVID-19.
Падчас чацвёртай хвалі сярод хворых на каранавірус з'явіліся новыя групы пацыентаў, якія пераносяць інфекцыю цяжка: дзеці, маладыя людзі і цяжарныя жанчыны.
Захворванне развіваецца хутка, асабліва ў цяжарных, часам з цяжкімі ўскладненнямі і смерцямі. Калі раней дактары-спецыялісты чакалі пагаршэння стану ў цяжарных жанчын на 8-12 суткі, то цяпер гэта адбываецца на 4-8 суткі.
У чацвёртую хвалю, як адзначаюць эксперты па ўсім свеце, колькасць хворых на COVID-19 цяжарных з пнеўманіяй рэзка ўзрасла. Прыкладна 75% з іх кіслародазалежныя. Для параўнання, у мінулыя хвалі такіх пацыентак было прыкладна 25-30%.
Больш за тое, колькасць цяжарных пацыентак, якія маюць патрэбу ў стацыянарным лячэнні, таксама ўзрасла.
«Усе спецыялісты ўпэўненыя: на сёння чароўнай таблеткі ад віруса няма і адзіны варыянт пазбегнуць цяжкай праявы COVID-19 — вакцынавацца, — звярнулі ўвагу ў Міністэрстве аховы здароўя. — Ні адна з зарэгістраваных у свеце вакцын не ўтрымлівае жывы вірус SARS-CoV-2, таму не можа выклікаць захворванне. Важна: даследаванні паказваюць, што поствакцынальныя антыцелы знаходзяцца ў пупавіннай крыві, што абараняе ад COVID-19 нованароджаных».
За кастрычнік першую прышчэпку зрабілі 798 будучых мам, а 295 завяршылі вакцынацыю.
Каментары