Не выходзіць на сувязь журналістка Ірына Слаўнікава, паведамляюць праваабаронцы.
Мяркуецца, што журналістку затрымалі ўначы ў мінскім аэрапорце. Яна прыляцела з Егіпта, але сваякі так і не дачакаліся Ірыны, паведамляюць калегі Слаўнікавай у сацыяльных сетках.
Паводле іх інфармацыі, журналістку затрымалі разам з мужам Аляксандрам Лойкам. Пры гэтым «памежнікі і мытнікі паведамілі бацьку Ірыны, што нікога не затрымлівалі».
Каментары