З 1 лістапада Украіна адновіць імпарт электрычнай энергіі з Беларусі з-за дэфіцыту вугалю на дзяржаўных ТЭС.
Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на вынікі аўкцыёну «Укрэнерга» на права імпартаваць электраэнергію ў лістападзе, на якім адпаведныя магутнасці выкупіла дзяржаўная кампанія «Энергаатам».
НАЭК «Энергаатам» выкупіў перасек для імпарту з Беларусі ў лістападзе магутнасцю 885 з 900 даступных МВТ. Яшчэ 15 МВт набыло ТАА «Электра Кам'юніці».
Пачынаючы са жніўня ўсе дзяржаўныя ўкраінскія ТЭС працуюць на мінімальна дапушчальным узроўні. З 23 дзяржаўных блокаў працуе толькі 3.
Каментары