Мінздароўя за суткі зрабіла рэкордныя 60 тысяч тэстаў на каранавірус, а новых выпадкаў усяго 1998
Апублікавана афіцыйная статыстыка ад Міністэрства аховы здароўя па каранавірусе за мінулыя суткі.
За суткі ў краіне зарэгістравана 1998 пацыентаў з COVID-19, выпісана 2569 пацыентаў.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 592 224 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 564 660 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны, па афіцыйных даных, памерлі 4563 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй (17 за суткі).
Звяртаем увагу, што за мінулыя суткі было зроблена рэкордныя 59 920 тэстаў, а колькасць хворых пры гэтым апусцілася ніжэй за 2000.
«Наша Ніва» зрабіла графік колькасці тэстаў і выпадкаў каранавіруса, якія дае афіцыйная статыстыка, за апошнія сем дзён. Як бачна, паміж колькасцю тэстаў і колькасцю хворых няма ніякай карэляцыі: рэкорд па хворых (2097) быў зафіксаваны пры 38789 тэстах, а рэкордная колькасць тэстаў (59920) дала 1998 выпадкаў захворванняў.
Каментары