Грамадства

«Я дапамагала Аляксандру Рыгоравічу стаць прэзідэнтам». Як 72-гадовая жанчына з інваліднасцю 12 год чакае сваю чаргу на кватэру

Случчанцы Ніне Сімак 72 гады. Яна жыве адна, дзяцей няма, інвалід 2-й групы. Яе дом яшчэ 12 гадоў таму быў прызнаны не адпаведным тэхнічным, санітарным і пажарным нормам. З таго часу жанчына кожны год правярае сваю чаргу на кватэру. Але добрых навін для яе няма.

З 2009 года Ніна Пятроўна стаіць на льготнай чарзе для атрымання сацыяльнага жылля. Мінулую зіму пенсіянерка правяла ў прытулку, бо не магла пратапіць хату, а вясной вярнулася дадому, піша «Кур'ер».

«Дзяцей і ўнукаў няма, дапамагаць няма каму. У мяне інваліднасць, з цяжкасцю хаджу і бачу дрэнна, таму адрамантаваць і нават утрымліваць дом няма сіл», — распавядае Ніна Пятроўна. Яе пенсія — 300 рублёў.

Дом жанчыны — у жахлівым стане. Домік стаіць проста на зямлі, падлога прагніла.

У халодную пару Ніна Пятроўна ўвесь час падтрымлівае агонь у печы, устае нават уначы, каб падкінуць дроў. «Інакш за гадзіну ўся цеплыня знікае праз шчыліны ў падлозе, столі і сценах. Усё жыццё і ўсе сілы ідуць на печ», — кажа яна.

Яшчэ ў 2009 годзе да Ніны Пятроўны прыходзіла камісія. Прызналі, што дом не адпавядае санітарным, тэхнічным, пажарным нормам. Сцены, падлога, столь пашкоджаны грыбком і жучком.

«Паставілі мяне як адзінокага інваліда на льготную чаргу за нумарам 197. Кожны год я даведваюся, як прасоўваецца мая чарга», — распавядае Ніна Пятроўна.

У 2012-м яе чарга была за нумарам 155, у 2015 годзе чамусьці стала 223, у 2017-м — 165, у 2020-м — 149.

«У ліпені гэтага года я зноў тэлефанавала ў райвыканкам, сказалі, што 129-я, а патэлефанавала ўчора — ізноў 149-я», —кажа яна.

Ніна Пятроўна лістуецца з рознымі інстанцыямі. У іх адказах напісана, што «жылыя памяшканні прадастаўляюцца ў парадку чаргі, зыходзячы з часу прыняцця на ўлік».

Пенсіянерка кажа, што бачыць па тэлевізары, што ў Слуцку будуецца шмат дамоў для льготнікаў. «І на 50, і на 100 кватэр дамы здаюцца».

Але яе чарга ў 2009 годзе была 197-й, а ў 2021-м — 149-я.

«Так хочацца пажыць як чалавек. Колькі мне засталося…» — гаворыць яна.

Яе апошняя зброя — ліст Лукашэнку.

«Я дапамагала Аляксандру Рыгоравічу стаць прэзідэнтам. Яшчэ тады, першы раз. У мяне нават яго асабістая падзяка ёсць», — кажа яна і дастае ліст.

На ім напісана: «Паважаная Ніна Пятроўна! Прыміце сардэчную падзяку за вашу актыўную працу ў ініцыятыўнай групе па зборы подпісаў за вылучэнне мяне кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Шчыры вам дзякуй за вашу бескарыслівасць, за вашу мужнасць…» Унізе стаіць факсімільны подпіс — Ал. Лукашэнка.

«Вось хачу яму напісаць. Можа, зараз і ён дапаможа мне?» — з надзеяй кажа жанчына.

Каментары

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы13

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Усе навіны →
Усе навіны

«Па кодавым слове «Барысаўна» выкінула ў акно €760 тысяч». 16-гадовы кур'ер забраў у дваіх пенсіянераў 2,7 млн рублёў14

Што адбудзецца, калі Байдэн выйдзе з прэзідэнцкай гонкі?1

Украінскі фронт на Данбасе пасыпаўся ў некалькіх месцах — аналітык Bild10

Беларускі айцішнік пераехаў у Аўстралію і трапіў пад скарачэнні. І задаўся адвечным пытаннем «Што рабіць»?14

У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці5

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

Украіна спяшаецца стварыць ваенныя беспілотнікі са штучным інтэлектам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы13

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Галоўнае
Усе навіны →