Пры спробе адкрыць галоўную старонку навінавага рэсурсу ў некаторых карыстальнікаў з'яўляецца паведамленне аб тым, што доступ да яго «абмежаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі».
Пры гэтым сайт даступны карыстальнікам за мяжой і праз VPN.
У рэдакцыі Telegraf.by пакуль не каментуюць прычын блакавання.
Telegraf.by — беларускі грамадска-палітычны навінавы сайт на рускай мове. Заснаваны ў жніўні 2005 года.
1 сакавіка 2010 года Telegraf.by запусціў беларускамоўную версію, 9 сакавіка — англамоўную, піша БелаПАН.
Каментары