Здароўе

Кавід і грып. Чаго чакаць ад дзвюх пандэмій адначасова і што рабіць?

У мінулым годзе, дзякуючы супрацькавідным мерам перасцярогі, эпідэмія грыпу была не надта выражаная. Аднак замежныя эксперты лічаць, што гэтай зімой сезонная пандэмія грыпу зноў набярэ размах. Вось што, паводле меркавання Wall Street Journal, трэба ведаць пра спалучэнне пандэмій кавіду і грыпу.

Фота depositphotos.com.

Ці можна спалучаць бустарныя вакцыны і прышчэпку супраць грыпу?

Прадстаўнікі амерыканскай установы «Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў» сцвярджаюць, што магчыма нават у адзін дзень атрымаць вакцыну ад грыпу і супрацькавідны бустар, то-бок дадатковую вакцыну. Праўда, лепш рабіць прышчэпкі ў розныя рукі. Калі гэта немагчыма, паміж месцамі ін’екцый павінна быць мінімум некалькі сантыметраў.

Наколькі моцнай будзе эпідэмія грыпу?

Цяжка прадказаць маштаб сезоннага грыпу. Але ёсць фактары, якія напэўна зробяць сёлетнюю эпідэмію дастаткова моцнай.

Імунітэт ад грыпу можна атрымаць двума спосабамі: пасля перанесенай хваробы і пасля вакцынацыі.

У мінулым годзе выпадкаў грыпу было няшмат, таму менш людзей, чым звычайна, атрымалі пасля інфекцыі абарону ад хваробы. Таму зараз чалавецтва вымушанае спадзявацца на рэшткі імунітэту супраць грыпу, атрыманага яшчэ да пандэміі кавіду.

Як зразумець, кавід у мяне ці грып?

Амаль немагчыма адрозніць сімптомы кавіду ад прыкмет грыпу. Адзіны спосаб зразумець, чым канкрэтна вы хварэеце — зрабіць тэст. Калі гэта магчыма, праверце сябе і на грып, і на кавід.

Антывірусныя лекі могуць палегчыць стан падчас грыпу. Аднак яны дзейнічаюць больш эфектыўна, калі пачынаць прымаць іх як мага раней. І, вядома, варта пракансультавацца з доктарам перад прыёмам лекаў.

Наколькі эфектыўныя вакцыны супраць грыпу?

Кожны год выраб прышчэпкі супраць грыпу — выклік для экспертаў. Цяжка прадказаць, якія штамы будуць цыркуляваць падчас сезоннай эпідэміі, ды і вірус сумна вядомы тым, што ён можа хутка муціраваць.

Але, паводле меркавання медыкаў, вакцынавацца супраць грыпу ўсё роўна трэба. Такая прышчэпка абараняе супраць некалькіх штамаў, якія часта цыркуліруюць разам, і ёсць даныя, што вакцынаваныя людзі хварэюць на грып не так цяжка.

«Любая лепш, чым ніякай!» Інфекцыяніст Мікіта Салавей падрабязна расказаў пра вакцыны. Сабралі галоўнае

Што эфектыўнейшае: «Спутнік» або кітайская вакцына?

Каментары

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка34

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможцам чацвёртага сезона шоу «Фактар.by» стаў Віталь Багданаў1

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы52

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка34

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →