Днём 15 кастрычніка ахоўнік крамы ў Асіповічах праз сістэму відэаназірання ўбачыў, як наведвальнік выносіць царкоўную скрыню з грашыма. Пра здарэнне паведаміў у РАУС, піша прэс-служба міліцыі.
На месца прыбылі міліцыянты Дэпартамента аховы і праз некалькі хвілін затрымалі зламысніка: 29-гадовы жыхар райцэнтра не паспеў распарадзіцца грашыма на будаўніцтва храма (усяго 668 рублёў).
У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа за крадзеж. Летась ён быў асуджаны да трох месяцаў пазбаўлення волі за аналагічнае злачынства. Тады прадметам замаху стала скрыня з ахвяраваннямі ў сталічным ГУМе.
Каментары