Беларусь і Нікарагуа дамовіліся аб прадаўжэнні цеснага ўзаемадзеяння на пляцоўках міжнародных арганізацый у няпростых умовах нарастаючага знешняга ціску на дзяржавы.
Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перамоваў з міністрам замежных спраў Нікарагуа Дэнісам Раналда Манкада Каліндрасам, паведамляе БЕЛТА.
Уладзімір Макей падкрэсліў, што беларускі бок задаволены вынікамі перамоў і бачыць шырокія перспектывы для ўсебаковага пашырэння сувязяў, у аснове якіх ляжаць адносіны дружбы, узаемапавагі і ўзаемаразумення.
Ён асабліва адзначыў гатоўнасць бакоў да далейшай канструктыўнай працы па вывадзе беларуска-нікарагуанскага супрацоўніцтва на новы якасны ўзровень і выказаў упэўненасць, што міністэрствы замежных спраў дзвюх краін працягнуць эфектыўна ўзаемадзейнічаць і паспяхова вырашаць актуальныя задачы, якія стаяць перад дзяржавамі.
Каментары