Пад Брэстам трое п'яных паспрачаліся на 50 рублёў. Усё скончылася тым, што абсікалі міліцэйскую машыну

Увечары 10 кастрычніка ў вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна выпівалі трое мужчын. Мужчыны паспрачаліся на 50 рублёў, а потым 31-гадовы мясцовы жыхар забраўся на капот і абсікаў лабавое шкло, а пазней разам з таварышамі парэзаў шыны.
Пашкоджанні і сляды абутку на капоце заўважыў участковы інспектар.
Распачатая крымінальная справа за хуліганства.
Каментары