Ціханоўская: На месцы Муратава маглі быць і беларускія журналісты
Святлана Ціханоўская пракаментавала ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру філіпінскай журналістцы Марыі Рэса і галоўнаму рэдактару расійскай «Новай газеты» Дзмітрыю Муратаву.
Яна адзначыла важнасць журналісцкай працы і свабоды слова ў цяперашні час, а таксама сказала, што на месцы Рэса і Муратава маглі быць і беларускія журналісты: Наталля Лубнеўская, Кацярына Андрэева, Андрэй Скурко і іншыя.
Лідарка апазіцыі падзякавала за працу ўсім беларускім журналістам.
Каментары