Вадзім Гігін сышоў з пасады дэкана факультэта філасофіі БДУ ў таварыства «Веды»
Вадзім Гігін, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, кандыдат гістарычных навук, быў абраны старшынёй праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага абʼяднання «Беларускае таварыства «Веды» яшчэ на пачатку верасня, але тады навіна прайшла незаўважнай.
Гігін пры сваім прызначэнні паабяцаў «доўга не разгойдвацца».
«Таварыства» Веды» — арганізацыя з велізарнай гісторыяй, знакавае абʼяднанне, якое ўнесла вялікі ўклад у папулярызацыю навукі. У апошні час яно было не вельмі прыкметна ў інфармацыйнай і грамадскай прасторы», — заўважыў Гігін і дадаў, што
цяпер стаіць задача «зрабіць з арганізацыі інструмент данясення актуальнай грамадска-палітычнай, гісторыка-культурнай і іншай інфармацыі да грамадзян краіны. Бо ва ўмовах гібрыднай вайны ў Беларусі ствараецца шмат негатыўных стэрэатыпаў».
Гігін паабяцаў, што дзейнасць таварыства будзе актывізавана.
Дарэчы, у свой час Лукашэнка як раз быў адказным сакратаром таварыства «Веды» ў Шклове. Відаць, ён лічыць той вопыт удалым, калі зноў звярнуўся да гэтага савецкага інструмента прапаганды.
Новым дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ прызначаная кандыдат філасофскіх навук Вераніка Сайганова.
Працоўную дзейнасць у БДУ пачала ў 2006 годзе. Працавала выкладчыкам, старшым выкладчыкам і дацэнтам на кафедры філасофіі і метадалогіі навукі. У 2018 годзе стала загадчыцай кафедры філасофіі культуры.
Каментары