Баскаў у верхняй палаце парламента будзе займацца адукацыяй, культурай і сацыяльным развіццём
Сёння былы трэнер і старшыня Беларускай федэрацыі хакея быў абраны членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Пра гэта паведамляе Савет Рэспублікі.
Пасля накладання на замежных санкцый, а таксама дыскваліфікацыі Міжнароднай федэрацыяй хакея на 5 год Баскаў быў вымушаны сысці з пасады старшыні Беларускай федэрацыі хакея. 14 верасня Лукашэнка прызначыў яго ў Сенат, а сёння ён быў абраны ў адну з камісій парламента.
Каментары