У галоўнага трэнера зборнай па футболе Георгія Кандрацьева — каранавірус. У пятніцу — матч з Эстоніяй
У галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе Георгія Кандрацьева дыягнаставаны каранавірус. Пра гэта напісаў журналіст Мікалай Іваноў у сваім тэлеграм-канале.
У пятніцу, 8 кастрычніка, зборная Беларусі гуляе ў гасцях з Эстоніяй у рамках адбору на чэмпіянат свету. 11 кастрычніка яна ў Казані правядзе «дамашні» матч з Чэхіяй.
Цікавы наступны факт: акурат праз каранавірус не прыляцелі паўтара дзясятка эстонскіх футбалістаў на матч у Мінску, што прайшоў 27 сакавіка. Тады беларусы выйгралі 4:2.
Турнірнае становішча: Бельгія — 16, Чэхія — 7, Уэльс — 7, Беларусь — 3, Эстонія — 1.
Каментары