Грамадства

«Гаванскі сіндром» распаўзаецца па свеце: зачапіў ужо 200 амерыканскіх дыпламатаў і разведчыкаў

ЦРУ эвакуявала афіцэра разведкі, які служыў у Сербіі і ў якога праявіліся сімптомы неўралагічнага характару, вядомыя як «Гаванскі сіндром».

Гаванскі сіндром фіксуецца ва ўсё большай колькасці амерыканскіх дыпламатаў і разведчыкаў ва ўсім свеце, піша «Вашынгтон пост».

Апошнія такія выпадкі здарыліся ў Індыі і В’етнаме.

Выданне паведамляе, што ЦРУ ў апошнія тыдні адклікала кіраўніка сваёй рэзідэнтуры ў Вене, дзе зафіксавалі шматлікія выпадкі гаванскага сіндрому.

Стан, які атрымаў назву «гаванскі сіндром», быў упершыню зафіксаваны ў амерыканскіх дыпламатаў, якія працавалі на Кубе. Здарылася тое ў 2016 годзе. Сімптомы яго ўключаюць галавакружэнне, галаўныя болі, стому, млоснасць, трывогу, кагнітыўны разлад і страту памяці.

Пасля гэтага аналагічныя выпадкі мелі месца ў амерыканскіх дыпламатаў, якія працавалі ў Кітаі, Калумбіі, Германіі і вось цяпер яшчэ ў чатырох краінах.

Ад часу выяўлення першых выпадкаў прайшло ўжо пяць гадоў, а ўсё яшчэ дакладна невядома, які механізм гэтых атак і хто за імі стаіць.

«Ці мы наблізіліся да адказу? Я думаю, што адказ — «так», але яшчэ недастатковы, каб зрабіць вывады, якіх чакаюць людзі», — заявіў намеснік дырэктара ЦРУ Дэвід Коэн на штогадовым так званым Intelligence and National Security Summit.

Медыкі схіляюцца, што сімптомы найбольш падобныя да тых, якія ўзнікаюць пры ўздзеянні накіраванымі электрамагнітнымі хвалямі. Некаторыя навукоўцы лічаць, што прычынай можа быць і ўльтрагукавая прылада, мікрахвалёвае выпраменьванне ці лазер.

Няясная і задача такіх атак на амерыканскіх дыпламатаў. Ці гэта пабочны эфект нейкай наватарскай сістэмы сачэння, ці проста спосаб псіхалагічнага ўздзеяння.

Амерыканцы адназначна разглядаюць сітуацыю як атаку на свой персанал.

І даўней, і цяпер амерыканскія чыноўнікі схільныя звязваць няяснае ўздзеянне з Расіяй, аднак ніякіх доказаў у іх няма, а Масква абвяргала ўсе абвінавачванні.

Каментары

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?3

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN9

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі28

Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА1

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска22

Паслабленні для беларускіх турыстаў уводзіць Тайланд

З беларусам тыдзень няма сувязі пасля таго, як ён перасёк мяжу з Польшчай1

88-гадовы апальны экс-кіраўнік «Пінскдрэва» Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?3

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →