Грамадства

Памёр журналіст і пісьменнік Канстанцін Севярынец, бацька Паўла Севярынца

Канстанцін Паўлавіч хварэў на каранавірус. Яму было 69 гадоў.

Сумную вестку паведаміла ў фэйсбуку яго дачка Ганна Севярынец.

Канстанцін Севярынец нарадзіўся 4 верасня 1952 года ва Унорыцы на Гомельшчыне, ён быў пісьменнікам, журналістам, перакладчыкам, аўтарам дзіцячых кніжак.

Некалькі дзён таму яны з жонкай Таццянай захварэлі на каранавірус і Канстанцін Севярынец праз слабое сэрца трапіў у рэанімацыю.

У Таццяны і Канстанціна трое дзяцей: Ганна, Павел і Дар'я.

Жонка Паўла Вольга Севярынец у відэазвароце просіць, каб Паўла, асуджанага па сем гадоў калоніі, адпусцілі на пахаванне таты.

«Звяртаемся да арганізацый, дыпламатаў і проста добрых людзей. Мы робім для гэтага што можам. Просім аб малітве за душу Канстанціна Паўлавіча», — кажа яна.

Пахаванне адбудзецца ва Унорыцы. 

«Як тата і хацеў, пахаваны ён будзе на радзіме. Улічваючы, што мы забіраем яго з кавіднай рэанімацыі, а таксама тое, што ў самой вёсцы таксама кавід і, акрамя нашага, там адбудуцца яшчэ кавідныя пахаванні, развітанне і пахаванне будзе ў вузкім коле сваякоў. Выбачаемся перад тымі, хто хацеў бы асабіста развітацца з нашым татам, просім згадаць яго добрым словам і памятаць», — напісала Ганна Севярынец.

Каментары

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення4

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

«Масад» планаваў падрыў пэйджараў «Хезбалы» з 2015 года2

«Аддала амаль 3500 даляраў». Як беларусы з Мінска, Польшчы і ЗША ездзяць лячыць зубы ў Турцыю4

Футбольны салігорскі «Шахцёр» упершыню ў гісторыі выляцеў з вышэйшай лігі. Як так выйшла?4

Аўто на мінскім праспекце ўляцела ў святлафор і перакулілася ВІДЭА2

«Расце попыт на навучанне па-беларуску». Круты прапануе абвясціць 2025-ты Годам беларускай мовы37

Квадробераў прыдумалі, каб яны прынеслі Захаду ў зубах суверэнітэт Беларусі — новая версія прапаганды8

Трэнер расказаў, чаму футбаліст ударыў па надпісе «80 гадоў вызвалення»

Якія змены чакаюць самакатчыкаў3

Вясковец расказаў, як яму ўдалося збегчы ад мядзведзя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення4

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →