Свет

Упершыню ў Еўропе: у Ісландыі большасць у парламенце складуць жанчыны

Жанчын-дэпутатаў у парламенце Ісландыі па выніках праведзеных напярэдадні ўсеагульных выбараў атрымаецца больш, чым мужчын, што з'яўляецца ўнікальным выпадкам у сучаснай гісторыі Еўропы, паведамляюць у нядзелю заходнія СМІ, перадае «Інтэрфакс». 

Так, у 63-мясцовы Альтынг — аднапалатны парламент — былі абраныя 33 жанчыны, то-бок 52% ад ліку парламентарыяў. Пры гэтым, як адзначаюць СМІ, ні ў адной іншай еўрапейскай краіне няма больш за 50% жанчын у вышэйшых заканадаўчых органах улады. Прычым больш за ўсё жанчын-парламентарыяў працуе ў Швецыі — 47%.

Паводле звестак СМІ, на выбарах у Ісландыі перамагла кіроўная кааліцыя на чале з прэм'еркай Катрын Якабсдоцір, якая пашырыла сваю большасць у парламенце. 

Цяпер толькі ў пяці краінах свету жанчыны займаюць не менш за палову месцаў у парламенце: у Руандзе (61%), на Кубе (52%), у Нікарагуа (51%), у Мексіцы (50%) і ААЭ (50%).

СМІ нагадваюць, што, у адрозненне ад шэрагу іншых краін, у Ісландыі няма квоты на жаночае прадстаўніцтва ў парламенце, аднак некаторыя партыі патрабуюць, каб не менш за вызначаную колькасць іх кандыдатаў былі жанчынамі. Разам з тым, дадаюць СМІ, Ісландыя доўгі час была краінай, якая знаходзілася на першых пазіцыях у свеце па забеспячэнні роўнасці правоў мужчын і жанчын.

Так, першы закон аб роўнай аплаце працы незалежна ад полу тут быў прыняты ў 1961 годзе. Ісландыя ў 1980 годзе стала першай краінай свету з жанчынай-прэзідэнтам на чале, абранай па дэмакратычнай працэдуры. Таксама ў Ісландыі прадугледжаны аднолькавы адпачынак па доглядзе дзіцяці і для мужчын, і для жанчын.

Каментары

«Вызваленне»: у што Расія ператварыла ўкраінскія гарады4

«Вызваленне»: у што Расія ператварыла ўкраінскія гарады

Усе навіны →
Усе навіны

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах4

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед5

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае10

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

Старажытныя крэпасці, дзівосныя грузавікі і чайныя бары. Беларусы расказалі, як можна адпачываць у Пакістане1

У Чаркаскай вобласці крымінальны аўтарытэт выклікаў на разборкі былога абаронцу Бахмута, збіў і прымусіў выбачацца22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызваленне»: у што Расія ператварыла ўкраінскія гарады4

«Вызваленне»: у што Расія ператварыла ўкраінскія гарады

Галоўнае
Усе навіны →