Грамадства

Крыніцы: У новым пакеце санкцый могуць быць пяць банкаў, уключна з Банкам развіцця, а таксама дрэваапрацоўка і Белтэлекам

Як стала вядома «Нашай Ніве», на многіх міжнародных кансультацыях па беларускім пытанні цяпер гучыць ідэя ўвядзення драконаўскіх санкцый супраць пяці банкаў (Беларусбанка, Дабрабыту, Белінвестбанка, Белаграпрамбанка і Банка развіцця) як адказ на адмову Лукашэнкі ісці на перамовы з грамадствам, працяг катаванняў і рэпрэсій, а таксама арганізацыю міграцыйнага крызісу ў краінах-суседзях. Таксама гучаць словы «дрэваапрацоўка» і «Белтэлекам». 

Фота: realt.by.

Пакеты наўрад ці будуць прынятыя раней за канец кастрычніка. Крыніцы адзначаюць, што цяпер амерыканскія і еўрапейскія санкцыі ў дачыненні Беларусі імкнуцца да сінхранізацыі, і могуць быць прынятыя адначасова і ў аднолькавай меры. 

Што тычыцца банкаў, дакладны спіс забароненых аперацый пакуль невядомы. Але адзначаецца, што па сваім эфекце рэстрыкцыі пераўзыходзяць эфект ад адключэння свіфту, што можа азначаць поўную забарону супрацоўніцтва. 

На гэты момант супраць Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка дзейнічаюць еўрапейскія санкцыі, якія не забараняюць супрацоўніцтва цалкам, а абмяжоўваюць доступ на еўрапейскі рынак капіталу, а таксама фінансаванне дзяржаўных праектаў. 

Яны ўжо даволі балюча адбіліся на рабоце прынамсі Беларусбанка, які, напрыклад, не можа дафінансаваць вялікі і амбіцыйны праект распрацоўкі Нежыскага калійнага радовішча, бо кітайскі бок адмаўляецца пераводзіць рэшту сродкаў. 

Крыніцы: У Гуцэрыева вялікія праблемы — кітайцы замарозілі 580 мільёнаў даляраў на будаўніцтва Нежынскага камбіната

Таксама заходнія карэспандэнты згортваюць супрацоўніцтва, прымушаючы тры вялікія банкі шукаць іншыя варыянты праводу валютных плацяжоў. Але гэта адбылося пасля таго, як амерыканцы ўнеслі фінансавы сектар Беларусі як магчымую мэту санкцый у свой дакумент, што вызначае магчымыя накірункі забарон. 

Чытайце таксама: Крыніцы: заходнія банкі закрылі рахункі ў валюце Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка. Гэта катастрофа?

Як дзейнічаюць амерыканскія санкцыі, можна ўбачыць на прыкладзе Абсалютбанка — ён не можа працаваць з далярам і асноўнымі плацежнымі сістэмамі, у тым ліку картамі. 

Калі ўявіць, што тое ж самае адбудзецца з трыма асноўнымі банкамі, дзе абслугоўваюцца і крэдытуюцца дзяржаўныя экспарцёры, а таксама стратныя прадпрыемствы, можна зразумець маштабы катастрофы.

Рэпутацыйны эфект і наступны вынас сродкаў юрыдычных і фізічных асоб нельга ацаніць, але можна прадбачыць. Рэсурсы Нацбанка ў плане пакрыцця такога ўдару выглядаюць сумнеўнымі. 

Таксама абмяркоўваюцца санкцыі супраць «Белтэлекама», які звязваюць з новай сістэмай татальнага відэа-кантролю і сачэння за трафікам карыстальнікаў інтэрнэту. 

Чытайце таксама: Сілавікі раскрытыкавалі Synesis і перадалі права сачыць за беларусамі Белтэлекаму. Хто распрацуе новую праграму?

Апроч гэтага абмяркоўваюцца санкцыі супраць сферы дрэваапрацоўкі, якая стала крыніцай валютных паступленняў у сувязі з ростам цэнаў на будаўнічыя матэрыялы, а таксама пастражэнне адказнасці за аперацыі з нафтай, якія ўжо забаронены, але працягваюць адбывацца з дапамогай схем. 

Каментары

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак11

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС адклаў увядзенне новай сістэмы ўезду і выезду

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?6

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак11

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →